BE RU EN

Спецназавец з Мар'інай Горкі ваюе на баку баевікоў у Данбасе

  • 1.12.2014, 15:28

Былы вайсковец пятай брыгады спецназа з Мар'інай Горкі ваюе на баку баевікоў супраць Украіны.

Аб гэтым беларус сам распавёў у інтэрв'ю сепаратысцкаму каналу ANNA news.

Былы вайсковец трапіў у Данбас праз Расею. З ягоных слоў, ён спачатку прыехаў у Растоў-на-Доне, а потым нелегальна перайшоў мяжу з Украінай. Спачатку баявік прыбыў у Алчэўск, а затым - у Данецк.

«Я чуў пра падраздзяленне Матаролы, але не ведаў, дзе яно знаходзіцца. Але дзякуючы досведу, які мне даў мой камандзір, старшы лейтэнант Уладзімір Карачун, а служыў я ў пятай брыгадзе спецыяльнага прызначэння, горад Мар'іна Горка...не хаваю...вялікі дзякуй табе, Уладзімір, за тыя баявыя навыкі, што ты мне даў», - распавёў ён.

Пятая асобная брыгада спецпрызначэння знаходзіцца ў Мар'інай Горцы і з'яўляецца элітным падраздзяленнем Узброеных Сіл Беларусі.

Апошнія навіны