BE RU EN

Рассельгаснагляд даў Беларусі 15 дзён на працу над памылкамі

  • 1.12.2014, 14:00

Беларусь павінна даць інфармацыю пра вынікі расследавання што да кожнага мясакамбінату, у прадукцыі якога быў выяўлены геном АЧС.

Пра гэта гаворыцца ў пратаколе, які быў падпісаны ў выніку кансультацый Рассельгаснагляду з прадстаўнікамі Мінсельгасхарчу Беларусі, піша АФН.

Акрамя таго, да 15 снежня Беларусь прапануе расейскай старане звесткі аб пастаўшчыках свіней і мясной сыравіны, аб аб'ёмах выпушчанай прадукцыі, аб выніках маніторынгавых даследаванняў хатніх і дзікіх свіней на АЧС, а таксама прадукцыі на паказчыкі бяспекі, аб дынаміцы пагалоўя свіней, аб магутнасцях мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў і халадзільнікаў, аб колькасці ветэрынарных спецыялістаў вытворчай і дзяржаўнай ветэрынарных службаў, замацаваных на гэтых прадпрыемствах, аб мерапрыемствах у ліквідацыі ачагоў АЧС, аб выніках лабараторных даследаванняў паталагічнага матэрыялу.

«У той жа тэрмін Рассельгаснагляду будзе прадстаўленая інфармацыя аб мерах рэагавання на ўсе выпадкі выяўлення няякаснай прадукцыі жывёльнага паходжання, у тым ліку ў дачыненні да ўзмоцненага лабараторнага кантролю за прадукцыяй прадпрыемстваў, названых у афіцыйных апавяшчэннях Рассельгаснагляду, а таксама ў правядзенні параўнальных выпрабаванняў, маніторынгавых даследаванняў, акрэдытацыі лабараторый, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі», - гаворыцца ў паведамленні Рассельгаснагляду.

У абмен на інфармацыю беларуская старана папрасіла зняць часовыя абмежаванні на пастаўку ў Расею жывёлагадоўчай прадукцыі з цэлага шэрагу прадпрыемстваў.

Разам з тым, паводле вынікаў кансультацый стораны не прыйшлі да якога-небудзь кансенсусу ў пытанні перамяшчэння транзітных партый расліннай прадукцыі праз тэрыторыі дзяржаў Мытнага саюза.

«Расейская старана канстатавала працяг транзіту расліннай прадукцыі з тэрыторыі Беларусі ў Казахстан праз тэрыторыю Расеі, нягледзячы на дазвол такога перамяшчэння выключна праз пункты пропуску праз дзяржаўную мяжу Расеі», - гаворыцца ў паведамленні.

Беларуская старана пры гэтым настойвае, што не валодае паўнамоцтвамі не дапускаць транзіт еўрапейскай расліннай прадукцыі ў Казахстан праз тэрыторыю Расеі, адзначае Рассельгаснагляд, які запытаў афіцыйную пазіцыю беларускай стараны ў гэтым не пазней сённяшняга дня.

Апошнія навіны