BE RU EN

Папа Рымскі заклікаў Расею паважаць міжнароднае права

  • 1.12.2014, 11:37

Папа Рымскі Францыск і патрыярх Канстанцінопальскі Варфаламей апублікавалі сумесную дэкларацыю.

У дакуменце іерархі заклікаюць да міру ва Украіне і дыялогу на аснове міжнароднага права паміж бакамі. Папа Рымскі Францыск знаходзіцца ў Турцыі з афіцыйным візітам.

Высокія служыцелі цэркваў падкрэсліваюць важнасць дасягнення міру ва Украіне, паведамляе «Радыё Свабода».

«Мы заклікаем усе зацікаўленыя бакі ісці шляхам дыялогу і павагі міжнароднага права з мэтай пакласці канец канфлікту і дазволіць усім ўкраінцам жыць у гармоніі», - гаворыцца ў звароце.

Акрамя таго, іерархі двух найбуйнейшых кірункаў хрысціянства заклікалі спыніць гвалтоўны пераслед хрысціянаў у Сірыі і Іраку з боку баевікоў Ісламскай дзяржавы.

Лідэры рымска-каталіцкай і праваслаўнай цэркваў таксама заклікалі да «канструктыўнага дыялогу з ісламам на прынцыпах павагі і сяброўства».

Мэта візіту папы Францішка ў Турцыю - наладжванне сувязяў паміж рознымі канфесіямі.

Кіраўнік рымскай каталіцкай царквы наведаў Блакітную мячэць у Стамбуле, дзе ўзяў удзел у набажэнстве разам з вядучымі ісламскімі святарамі горада.

Фота: EPA

Апошнія навіны