BE RU EN

У жыхара Барысава канфіскаваны арсенал зброі і боепрыпасаў

  • 1.12.2014, 10:27

Канфіскаваныя некалькі адзінак зброі і боепрыпасы да іх.

Барысаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая справа паводле ч. 2 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) у дачыненні да жыхара Барысава 1961 нараджэння, піша БелаПАН.

Як паведамляе МУС Беларусі, 27 лістапада ў мужчыны на месцы жыхарства ўчастковым інспектарам міліцыі і супрацоўнікамі крымінальна-выканаўчай інспекцыі Барысаўскага РАУС выяўленыя і канфіскаваныя малакаліберная вінтоўка неўсталяванай маркі, два пнеўматычныя пісталеты «Байкал» і «ИР654к», газава-драбавы пісталет Valtro, набойнік да аўтамату АПС, 128 запалаў і 268 патронаў рознага калібру

Апошнія навіны