BE RU EN

Аэрапорт Данецка штурмаваў расейскі спецназ

  • 1.12.2014, 9:26

За дзень баевікі 41 раз спрабавалі атакаваць пазіцыі сіл антытэрарыстычнай аперацыі ўжываючы гарматную артылерыю, мінамёты і рэактыўныя сістэмы залпавага агню.

Пра гэта паведамляе штаб АТА на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

Залпы артылерыі і мінамётаў прагучалі на ўскраінах населеных пунктаў Сакольнікі, Кракаўка, Крымскае, Арцёмаўск, Ніжнецёплае, Станічна-Луганскае, Макарава, Трохізбёнка, Шчасце, Гееўка, Пескі, Данецк, Аўдзееўка, Тоненькае, Опытное, Багданаўка, Нікішына, Малаарлоўка, Дэбальцэва, Наваласпа , Мікалаеўка, Паўлопаль.

«Варожая актыўнасць назіралася ў Луганскім, Данецкім, Дэбальцэўскім і Марыўпальскім накірунках, - адзначаецца ў паведамленні. - Бандыты прадаўжаюць атакаваць аэрапорт Данецк. Для штурму былі задзейнічаныя байцы расейскага атрада спецпрызначэння. Нашы хлопцы ў чарговы раз адбілі атаку праціўніка. Тыя, хто нападаў адступілі, несучы вялікія страты».

Войска прадаўжае рыхтавацца да выканання баявых задач у зімовы перыяд. Цяпер прадаўжаюцца работы ў развіцці інфраструктуры палявых лагераў і пунктаў дыслакацыі, праводзіцца абслугоўванне ўзбраення і вайсковай тэхнікі.

Апошнія навіны