BE RU EN

Кошт барэля нафты апусціўся ніжэй за $69

  • 1.12.2014, 8:26

Электронныя таргі ў Лондане прадэманстравалі чарговае зніжэнне коштаў на нафту.

За гадзіну падзенне кошту барэля маркі Brent склала амаль 2 даляры.

Пасля таго як каціроўкі ўпалі да 68 даляраў 28 цэнтаў за барэль, на рынку пачалася карэкцыя, дзякуючы якой Brent вярнуў сабе ў кошце блізу 60 асоткаў. Далей паказчык стабілізаваўся блізу 68 даляраў 70 цэнтаў. Гэта - мінімальны паказчык з траўня 2010 года, піша РБК.

Падобная сітуацыя назіраецца і ў Нью-Ёрку, дзе кошт барэля тэхаскай Light Sweet упаў ніжэй за 65 даляраў.

Апошнія навіны