BE RU EN

У Эстоніі пачаліся штабныя вучэнні сіл хуткага рэагавання NATO

  • 9.11.2014, 18:20

У Эстоніі пачаліся штабныя вучэнні сіл хуткага рэагавання NATO Trident Juncture.

Аб гэтым паведамляецца на сайце Галоўнага штаба Сіл абароны краіны, інфармуе Газета.ru.

«Большасць вучэнняў праходзіць у Ставангеры», - гаворыцца ў паведамленні. «Згодна са сцэнарам, у Эстонію ўрываецца войска варожа настроенай дзяржавы. Эстонія аб'яўляе вайсковае становішча, NATO адпраўляе туды сілы хуткага рэагавання».

Адзначаецца, што ў вучэннях бяруць удзел амаль 1,5 тыс вайскоўцаў і грамадзянскіх спецыялістаў з дваццаці краін-сябраў альянсу.

Апошнія навіны