BE RU EN

Пуцін падарыў Сі Цзіньпін YotaPhone 2

  • 9.11.2014, 16:57

На сустрэчы ў Пекіне прэзідэнт Расеі падараваў старшыні КНР Сі Цзіньпіна YotaPhone 2 і абмеркаваў з ім магчымасць разлікаў у юанях у самых розных галінах.

Пра гэта, як паведамляе РБК, распавёў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.

У смартфон спецыяльна была заладаваная сімволіка Расеі, Кітая і АТЭС.

Каментуючы перамовы паміж бакамі, Пяскоў заявіў: «Значная ўвага была ўдзеленая тэме ўзаемных разлікаў у самых розных галінах, уключаючы такія адчувальныя, як ВТС, у юанях, што будзе спрыяць умацаванню юаня як рэзервовай рэгіянальнай валюты».

Раней «Раснафта» абмяркоўвала пераход на разлікі ў нацыянальных валютах у доўгатэрміновых кантрактах з КНР.

YotaPhone 2 - расейскі LTE-смартфон вытворчасці Yota Devices. Продажы стартуюць не раней снежня 2014 года.

Апошнія навіны