BE RU EN

Апазіцыя ў Азербайджане патрабуе вызвалення палітвязняў

  • 9.11.2014, 16:35

Тысячы прыхільнікаў апазіцыі сабраліся ў Баку, патрабуючы вызвалення палітвязняў.

Мітынг на стадыёне быў арганізаваны 9 лістапада Нацыянальнай рады дэмакратычных сіл Азербайджана.

На сцэне, якой выступалі прамоўцы, размешчаныя фатаграфіі затрыманых і зняволеных праваабаронцаў, незалежных журналістаў і апазіцыйных палітыкаў, паведамляе Радыё «Свабода».

Паліцыя запатрабавала ад арганізатараў не заклікаць да адстаўкі прэзідэнта Ільхама Аліева. Калі натоўп пачаў скандаваць «Аліева ў адстаўку!», электрычнасць на сцэне была адключаная.

Старшыня Нацыянальнай рады дэмакратычных сіл Алі Керымлі заклікаў міжнародную супольнасць не заплюшчываць вочы на палітычныя рэпрэсіі ў Азербайджане.

Захад неаднаразова крытыкаваў тое, што расцэньваецца як запалохванне і рэпрэсіі ў дачыненні да крытычна думаючых людзей ў Азербайджане, і патрабаваў ад краіны-сябра Рады Еўропы выканання абавязанняў у галіне абароны правоў чалавека. Дагэтуль за кратамі знаходзяцца вядомыя праваабаронцы Лэйла і Арыф Юнус.

Апошнія навіны