BE RU EN

Ашаламляльныя більярдавыя трукі ад Фларыяна Колера (Відэа)

  • 9.11.2014, 11:52

26-гадовы француз Фларыян Колер - сапраўдная зорка ў свеце так званага мастацкага більярда.

І хай знешнасць сціплага «ботана» не ўводзіць вас у зман - у майстэрстве трукаў, памножаных на артыстызм выканання, яму няма роўных, паведамляе Delfi.lv.

Самае дзіўнае, мабыць, у тым, што да 18 гадоў Фларыян наогул практычна не датыкаўся да більярда. Але калі на дзень нараджэння атрымаў ад бацькоў у падарунак стол для гульні ў пул (амерыканская разнавіднасць більярда), захапіўся трукамі. Першыя з іх ён засвоіў, праглядаючы відэа ў Інтэрнэце, затым пачаў вынаходзіць трукі сам.

Праз пару гадоў трэніровак Фларыян Колер стаў сапраўднай зоркай і цяпер выступае і выпускае відэа са сваімі трукамі. Ён пастаянна ўдасканальваецца, выдумляючы новыя нумары, якіх, здаецца, зусім не датычацца законы фізікі. Пераканайцеся самі.

Апошнія навіны