BE RU EN

Расейскі спадарожнік сышоў з арбіты і згубіўся

  • 9.11.2014, 10:20

Прадстаўнік Мінабароны Расеі што да войскаў Паветрана-касмічнай абароны палкоўнік Аляксей Залатухін заявіў, што савецкі спадарожнік «Космас-1441», які выпрацаваў свій рэсурс, сышоў з арбіты.

«Паводле звестак Цэнтра кантролю касмічнай прасторы ГЦ РКО сыходжанне з арбіты фрагментаў касмічнага аб'екта адбылося ў 14 гадзін 52 хвіліны мск 8 лістапада 2014 над акваторыяй Ціхага акіяна», - распавёў Залатухін РІА "Новости".

Спадарожнік «Космас-1441» быў запушчаны ў лютым 1983 з касмадрома Плясецк (Архангельская вобласць).

Апошнія навіны