BE RU EN

У бабруйскай каўбасе знайшлі афрыканскую чуму свіней

  • 8.11.2014, 20:27

Кіраванне Рассельгаснагляду ў Белгарадскай вобласці выявіла ў прадукцыі ААТ «Бабруйскі мясакамбінат» геном афрыканскай чумы свіней.

Як паведамілі charter97.org у прэс-службе Рассельгаснагляду, гэта адбылося падчас праверкі прадукцыі камбіната ў Бранскай вобласці.

1 тона 100 кілаграмаў каўбасных вырабаў камбіната была ўвезеная ў вобласць адным з прадпрымальнікаў. Уся прадукцыя была развезеная па 27 гандлёвых месцах. Пры садзейнічанні прадпрымальніка аператыўна была праведзеная праверка гэтых крам і рэшткі прадукцыі выключаныя з продажу і змешчаныя на адказнае захоўванне.

У выніку даследаванняў у 8 пробах устаноўленая наяўнасць генетычнага матэрыялу віруса афрыканскай чумы свіней.

Кіраваннем Рассельгаснагляду прынятае рашэнне аб знішчэнні гэтай прадукцыі. У цяперашні час узмоцнены кантроль за ўсёй прадукцыі з Беларусі, якая ўвозіцца ў вобласць.

Апошнія навіны