BE RU EN

У Менску пачалі ўстанаўліваць навагоднія ёлкі

  • 8.11.2014, 16:31

Дзіўна цёплае для лістапада надвор'е не ўнесла змены ў каляндар сталічных службаў, адказных за падрыхтоўку да Калядаў і Новага года.

У горадзе пачаўся мантаж ёлачных канструкцый.

Прадстаўнікі Менгарвыканкама пакуль не агучылі планы святочнага ўпрыгожвання сталіцы. Але і без таго відавочна, што асноўныя гарадскія ёлкі будуць устаноўленыя на тых жа месцах, што і ў 2013 годзе, паведамляе interfax.by.

Мінулай зімой Менск упрыгожылі больш за дзясятак ёлачных канструкцый - металічных, з штучнымі лапкамі. Графік зборкі быў наступным: кожныя два дні - новае «дрэва». Ёлку на Кастрычніцкай плошчы пачалі ўстанаўліваць 2 снежня і збіралі цягам цэлага працоўнага тыдня.

У 2013-м, напярэдадні чэмпіянату свету ў хакеі, у Менску асаблівая ўвага надавалася святочнаму афармленню лядовых палацаў - «Менск-Арэны» і «Чыжоўка-Арэны». Як раз каля «Чыжоўка-Арэны» і з'явіўся каркас адной з першых у цяперашнім сезоне навагодніх штучных елак (на здымку).

Апошнія навіны