BE RU EN

Прарасейскія тэрарысты праводзяць прымусовую мабілізацыю на захопленых тэрыторыях

  • 8.11.2014, 15:53

Тэрарысты прымушаюць мірных жыхароў, якія пражываюць на падкантрольных ім тэрыторыях Украіны, уступаць у бандфарміраванні.

Пра гэта на брыфінгу паведаміў намеснік кіраўніка інфармцэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Уладзімір Палявы, інфармуе Цензор.нет.

«Баевікі праводзяць тэрміновую прымусовую мабілізацыю ў бандфарміраванні жыхароў Харцызску, Снежнага, Шахцёрску, Зугрэса, Моспіна, Ілавайска і Амбросіеўкі», - паведаміў ён.

Таксама паводле ягоных звестак, паступае інфармацыя адносна таго, што кіраўніцтва так званай «ЛНР» забараняе прадпрымальнікам, якія працуюць на акупаванай тэрыторыі, аплачваць падаткі ў дзяржбюджэт Украіны.

Апошнія навіны