BE RU EN

КХЛ скасавала штраф Андрэя Касціцына за сілавы прыём

  • 8.11.2014, 15:16

Спартыўна-дысцыплінарны камітэт КХЛ разгледзеў эпізод, які адбыўся на 42-й хвіліне матчу «Лада» - «Сочы».

Нагадаем, абаронца гаспадароў Карал Слобада атрымаў траўму пасля сутыкнення з Андрэем Касціцыным ля борта.

СДК прызнаў выкананне сілавога прыёму чыстым і скасаваў вялікі плюс аўтаматычна дысцыплінарны да канца гульні штраф Касціцына, паведамляе Прессбол.

Адзначаецца, у самае апошняе імгненне Слобада развярнуўся да Касціцына спіной, што і стала прычынай траўмы.

Апошнія навіны