BE RU EN

НАТА адзначае павелічэнне колькасці войскаў РФ на ўкраінскай мяжы

  • 7.11.2014, 21:35

На гэты момант, як паведаміла крыніца ў Альянсе, правяраецца інфармацыя аб перасячэнні ўкраінскай мяжы расейскімі войскамі.

НАТА адзначае павелічэнне колькасці расейскіх войскаў і ваеннай тэхнікі на мяжы з Украінай і правярае паведамленне аб перасячэнні ўкраінскай мяжы расейскімі танкамі. Пра гэта ў пятніцу, 7 лістапада, Reuters паведаміла крыніца ў Альянсе.

"Мы атрымалі паведамленне пра тое, што расейскія войскі і танкі перасеклі мяжу паміж Украінай і Расеяй і займаемся праверкай гэтых паведамленняў. Пры гэтым мы можам пацвердзіць павелічэнне колькасці расейскіх войскаў і ваеннай тэхнікі на мяжы з Украінай", - сказаў ён.

Пры гэтым крыніца падкрэсліла, што калі пранікненне ва Украіну атрымае пацверджанне, гэта "стане новым сведчаннем агрэсіі Расеі і яе непасрэднага ўдзелу ў дэстабілізацыі Украіны".

Сёння Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны паведаміла, што 6 лістапада з Расеі на Данбас прыбылі 32 танкі, 16 гаўбіц Д-30 і 30 КамАЗаў з боепрыпасамі і жывой сілай.

Пра эскалацыю сітуацыі ва Усходняй Украіне сёння паведаміў прэзідэнт Пётр Парашэнка, які абмеркаваў гэта праз тэлефон з канцлерам Нямеччыны Ангелай Меркель.

Апошнія навіны