BE RU EN

У Запарожжы зносяць помнік Дзяржынскаму

  • 7.11.2014, 20:40

Некалькі сотняў запарожцаў прыйшлі ў пятніцу ўвечары на плошчу Свабоды, каб паваліць помнік Феліксу Дзяржынскаму.

Людзі закідалі манумент яйкамі, пры гэтым у натоўпе ўзнікла бойка, паведамляе Інтэрфакс-Украіна.

Абаронцы помніка Дзяржынскаму, сярод якіх былыя памежнікі, паспрабавалі адгаварыць гараджан супраць агрэсіі ў адносінах да манумента. Не дабіўшыся поспеху, памежнікі сышлі.

Людзі знайшлі тросы і цяпер спрабуюць прывязаць іх да помніка і зваліць яго.

Помнік Ф. Дзяржынскага ўстанавілі ў Запарожжы ў 1977 годзе. Ён уяўляе сабой статую з шэрага граніту, вышыня - шэсць метраў.

Апошнія навіны