BE RU EN

Ford праводзіць дарожныя выпрабаванні новага EcoSport

  • 7.11.2014, 19:57

Чакаецца, што абноўлены красовер дэбютуе ўжо вясной на жэнеўскім аўтасалоне.

Ад стандартнага Ford EcoSport новы варыянт адрозніваецца змененымі пятымі дзвярыма, iншым заднім бамперам і заднім шклом іншай формы. Таксама абноўленая мадэль пазбавіцца запаснога кола на пятых дзвярах, паведамляе Корреспондент.net.

На ўкраінскім рынку для перадзамоваў аўтамабіль пакуль не даступны. У Еўропе ён прапануецца з 122- і 140-моцным атмасфернымі бензінавымі маторамі. Пачатковы кошт аўтамабіля з пярэднім прывадам на еўрапейскім рынку складае 12900 еўра (223000 грн).

Нядаўна стала вядома, што 17 лістапада на аўташоў у Лон-Анжэлесе канцэрн можа прэзентаваць Ford Mustang GT350. Такія здагадкі будуюцца спецыялістамі праз апублікаваны тызер кампаніі.

Фота: АР

Апошнія навіны