BE RU EN

Меркель занепакоеная прасоўваннем расейскіх войскаў да Украіны

  • 7.11.2014, 19:31

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель выказала занепакоенасць інфармацыяй аб прасоўванні расейскіх войскаў да мяжы з Украінай.

Пра гэта яна паведаміла сёння ў тэлефоннай размове з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, паведамляе "РБК-Украіна" са спасылкай на прэс-службу канцлера.

"Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель сёння ў тэлефоннай размове з украінскім Прэзідэнтам Пятром Парашэнкам абмеркавала апошнія падзеі ва Усходняй Украіне, у прыватнасці ў сувязі з баявымі дзеяннямі, якія прадаўжаюцца, і пагаршэннем гуманітарнай сітуацыі ў раёнах, якія кантралююцца сепаратысцкімі рэгіёнамі. Канцлер выказала сур'ёзную занепакоенасць з нагоды нядаўніх паведамленняў, у якіх гаворыцца аб аднаўленні прасоўвання расейскіх войскаў да тэрыторыі Украіны", - адзначаецца ў паведамленні.

Пры гэтым, як адзначаецца, і Меркель, і Парашэнка пацвердзілі неабходнасць захавання перамір'я ў Данбасе, а таксама неабходнасць захавання ўсіх іншых пунктаў менскага пагаднення.

Нагадаем, генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг 4 лістапада на прэс-канферэнцыі заявіў, што да ўкраінскай мяжы рухаюцца расейскія войскі.

Апошнія навіны