BE RU EN

Нідэрланды рэканструююць збіты ў Данбасе Boeing 777 (Відэа)

  • 7.11.2014, 12:13

Для высвятлення прычыны падзення малайзійскага Boeing на тэрыторыі Украіны, навукоўцы збіраюцца аднавіць самалёт.

Спецыялісты Рады Бяспекі Нідэрландаў пастанавілі сабраць абломкі малазійскага Boeing 777 і ўзнавіць адну з секцый самалёта, паведамляе ТСН.

Гэта дасць магчымасць навукоўцам высветліць прычыну катастрофы. У арганізацыі адзначаюць, што пачатак збору абломкаў самалёта могуць перанесці праз нестабільную сітуацыю на Усходзе Украіны.

Тым часам, прэм'ер-міністр Аўстраліі Тоні Эбат заявіў, што прэзідэнту Расеі не пазбегнуць сур'ёзнай гутаркі пра рэйс МН-17. Гэта павінна адбыцца на наступным тыдні падчас саміту Вялікай дваццаткі.

Апошнія навіны