BE RU EN

У Польшчы заяўляюць аб актывізацыі расейскіх спецслужбаў

  • 7.11.2014, 12:01

Апошнія гады польскія спецслужбы фіксуюць высокую актыўнасць расейскай выведкі ў краіне.

Пра гэта заявіў старшыня Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы Дарыюш Лучак на пасяджэнні парламенцкага камітэта ў справах спецслужбаў, паведамляе Еўрапейская праўда са спасылкай на Gazeta Wyborcza.

З яго слоў, актыўнасць расейскіх спецслужбаў на тэрыторыі Польшчы «нязменна высокая цягам многіх гадоў».

«Вядома, цяпер іх інтэнсіўнасць трохі вышэйшая, але прычын для панікі няма. Польскія службы стараюцца рабіць сваю справу», - дадаў старшыня камітэта справаў спецслужбаў Артур Дэмбскі.

Высокі ўзровень расейскай прысутнасці і шырокі спектр дзейнасці спецслужбаў РФ назіраюцца не толькі ў Польшчы, але і на тэрыторыі ўсяго ЕЗ, адзначылі на пасяджэнні.

Лучак паведаміў, што цяпер спецслужбы і пракуратура расследуюць некалькі спраў у дачыненні да асоб, якія падазраюцца ў шпіянажы, але ўдакладніць дэталі адмовіўся.

Апошнія навіны