BE RU EN

Герашчанка: Галаву Пуціна павінны даследаваць псіхіятры

  • 7.11.2014, 9:24

Дарадца міністра МУС Антон Герашчанка заявіў, што мысленне прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна павінна стаць прадметам для вывучэння лекараў.

Пра гэта дарадца сказаў у эфіры праграмы «Права на ўладу» на канале «1 + 1».

«Тое, што ў Пуціна ў галаве, даўно павінна быць прадметам для даследавання псіхолагаў і псіхіятраў», - заявіў дарадца міністра МУС.

Герашчанка таксама выказаў сваё бачанне крызісу ў Данбасе. З ягоных слоў, Данецкую і Луганскую вобласць спрабавалі вывесці са складу Украіны пачынаючы з 2004 года.

«Уладзімір Пуцін навязваў жыхарам усходу Украіны думка пра тое, што Расея лепш Украіны, і часткова дамогся свайго», - мяркуе Герашчанка.

Апошнія навіны