BE RU EN

Беларусбанк спыняе работу з літоўскім літам

  • 6.11.2014, 21:19

З 1 студзеня 2015 Літва пераходзіць на адзіную валюту Еўразвяза - еўра.

Такім чынам, ААТ «АСБ Беларусбанк» у снежні спыняе работу з літоўскім літам, паведамілі charter97.org у прэс-службе банка.

У Беларусбанку нагадалі, што 23 ліпеня 2014 Савет міністраў эканомікі і фінансаў краін Еўразвяза прыняў афіцыйнае рашэнне аб уступленні Літвы ў еўразону з 1 студзеня 2015 года.

З 1 снежня 2014 г ажыццяўленне валютна-абменных аперацый і іншых банкаўскіх аперацый з наяўным літоўскім літам будзе спыненае. Разам з тым, валютна-абменныя аперацыі з безнаяўным літоўскім літам будуць ажыццяўляцца да 19 снежня 2014 г. уключна.

Апошнія навіны