BE RU EN

Гжэгаж Схетына: Нам неабыякавы лёс палітвязняў у Беларусі

  • 6.11.2014, 17:43

Міністр замежных спраў Польшчы распавёў, ад чаго залежыць нармалізацыя стасункаў паміж Менскам і Варшавай.

Тэма ўзаемаадносін з Беларуссю прагучала падчас выступу Гжэгажа Схетыны ў Сейме, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Менск спрабуе выступаць як міратворац ў падзеях ва Украіне. Польшча пазітыўна ацэньвае такія намаганні, - заявіў ён. - Наша палітыка залежыць ад развязання двухбаковых праблем, такіх як паляпшэнне становішча польскай меншасці ў Беларусі, адкрыццё візавых цэнтраў, трансгранічнае супрацоўніцтва, актуалізацыі нарматыўна-заканадаўчай базы. Нядаўна мы падпісалі доўгачаканае адукацыйнае пагадненне з Казахстанам, спадзяемся на хуткае падпісанне аналагічнага з Рэспублікай Беларусь. Нам неабыякавы лёс палітвязняў у гэтай краіне».

У той жа час, адзначае Гжэгаж Схетына, падзеі ва Украіне значна пагоршылі дыпламатычныя стасункі з Расейскай Федэрацыяй. Міністр замежных спраў выказаў жаданне Польшчы дапамагаць Украіне ў рэформах і станоўча ацаніў вынікі парламенцкіх выбараў у гэтай краіне.

Фота: Photothek

Апошнія навіны