BE RU EN

Прэс-сакратаркай дыктатара стала вядучая БТ

  • 6.11.2014, 16:09

Наталля Эйсмант (Кірсанава) да сённяшняга дня працавала тэлевядучай на БТ.

Беларускім тэлегледачам Наталля Эйсмант вядомая як вядучая менскіх "Навін рэгіёну", выніковай інфармацыйнай праграмы "Панарама" на тэлеканале "Беларусь 1" і інфармацыйна-аналітычнай праграмы "Галоўны эфір". Працавала яна таксама ў праграме "Пра мастацтва", піша "Савецкая Беларусь".

Эйсмант скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў і паводле адукацыі з'яўляецца акторам драматычнага тэатра і кіно.

Нагадаем, Лукашэнка сёння прызначыў Наталлю Эйсмант сваёй прэс-сакратаркай.

Апошнія навіны