BE RU EN

МЗС Украіны: Набой па школе Данецка быў выпушчаны з тэрыторыі баевікоў

  • 6.11.2014, 12:00

Абстрэл школы ў Данецку, у выніку якога загінулі дзеці, вёўся з акупаванай Макееўкі.

Ёсць доказ таго, што набой, ад якога загінулі падлеткі на тэрыторыі спартыўнай пляцоўкі школы №63 у Данецку, выпушчаны з тэрыторыі, кантраляванай баевікамі.

Пра гэта заявіў спікер МЗС Украіны Яўген Перабійніс.

«Набой, ад якога загінулі дзеці ў Данецку, быў выпушчаны з тэрыторыі, кантраляванай тэрарыстамі», - напісаў ён у «Твітэры» у чацвер.

Чацвярых параненых дзяцей ужо прааперавалі. Яны знаходзяцца ў рэанімацыі, перадаюць «Подробности».

Апошнія навіны