BE RU EN

Кабзон: Парэчанкаву падклалі свінню!

  • 6.11.2014, 11:42

Іосіф Кабзон заявіў, што не стаў бы асуджаць Міхаіла Парэчанкава, і мяркуе, што актора ў Данецку падставілі ягоныя суправаджаючыя.

«Яны падклалі яму свінню элементарна! Проста ён, як актор, трохі эмацыйны, выбухны. Загуляўся, знаходзячыся сярод гэтай кампаніі. Гэта атачэнне ягонае такое апынулася, не вельмі дальнабачнае, і яны выдатна разумелі, яны падставілі яго. Але я б не стаў яго асуджаць», - заявіў Кабзон у інтэрв'ю «Коммерсант FM».

Нагадаем, расейскі актор Міхаіл Парэчанкаў у мінулы чацвер у Данецку страляў па ўкраінцам з кулямёта ў касцы «Прэса». На наступны дзень супраць актора ва Украіне была распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны