BE RU EN

Карціну Мане прадалі ў ЗША за $65 мільёнаў

  • 6.11.2014, 9:59

Карціна рукі французскага імпрэсіяніста Эдуарда Манэ «Вясна» прададзеная на аўкцыёне Christie's у Нью-Ёрку.

Пакупнік аддаў за яе $65 млн, паведамляе Associated Press.

Ранейшы коштавы рэкорд на аўкцыённых таргах для твораў гэтага мастака склаў $33,2 млн.

Праца Э. Манэ ўяўляе сабой партрэт парыжскай актрысы Жанны Дэмарсі, які задумваўся як алегарычны вобраз вясны. Мастак меў намер стварыць чатыры карціны, прысвечаныя ўсім порам года, аднак завяршыў толькі «Вясну» і «Восень».

Прададзеная карціна больш за сто гадоў знаходзілася ў адной і той жа калекцыі на тэрыторыі ЗША, а ў апошнія 20 гадоў выстаўлялася ў Нацыянальнай галерэі мастацтва ў Вашынгтоне.

Апошнія навіны