BE RU EN

Іарданія адклікае амбасадара з Ізраіля

  • 5.11.2014, 20:54

Рашэнне рушыла ўслед у знак пратэсту супраць эскалацыі насілля на Храмавай гары ў Ерусаліме.

Пастанова ўрада Іарданіі адклікаць амбасадара рушыла ўслед за сутыкненнямі на Храмавай гары паміж палесцінцамі і ізраільскай паліцыяй, паведамляе BBC.

Паліцэйскія ачапілі Храмавую гару пасля таго, як палесцінцы, якія кідалі камянямі ў іўдзеяў-малельнікаў каля Сцены плачу, забарыкадаваліся ў мячэці Аль-Акса.

Паліцыя ўжыла шумавыя гранаты, слёзатачывы газ і гумовыя кулі для разгону дэманстрантаў.

Іарданія выступае ў якасці захавальніка мячэці Аль-Акса. На мінулым тыдні кароль Іарданіі Абдала заявіў, што Іарданія будзе абараняць мусульманскія і хрысціянскія святыні ў Ерусаліме.

Апошнія навіны