BE RU EN

Дыктатар баіцца нязручных пытанняў гомельскіх рабочых

  • 5.11.2014, 18:43

На гомельскім прадпрыемстве «Спартак» заўтра чакаюць Лукашэнку.

Пра гэта charter97.org паведаміў чытач.

«Вось ужо больш за тыдзень гомельскае ААТ «Спартак» рыхтуецца да «нечаканага» візіту Лукашэнкі: экстранымі тэмпамі ўсё фарбуецца, мыецца і хаваецца. Каля 6-7 дзён таму прадпрыемства наведалі прадстаўнікі адміністрацыі Лукашэнкі для ўрэгулявання спісу «зручных» пытанняў, якія будуць зададзеныя прэзідэнту народам, а таксама для раздачы ўказанняў у навядзенні паказнога глянцу на тэрыторыі і каля прадпрыемства. Некалькі дзён таму работнікі першай змены прадпрыемства былі папярэджаны аб тым, што падчас візіту прэзідэнта выхад з прадпрыемства будзе закрыты да 18.00. Візіт Лукашэнкі на ААТ «Спартак» мае адбыцца заўтра, 6 лістапада», - напісаў ён.

Апошнія навіны