BE RU EN

У Данецку каля школы выбухнуў снарад

  • 5.11.2014, 18:17

Сярод загінулых і параненых ёсць дзеці.

У акупаваным тэрарыстамі "ДНР" Данецку ў сераду, 5 лістапада, каля 16:00 ля школы №63 на стадыёне выбухнуў снарад. Сярод загінулых і параненых ёсць дзеці.

Пра гэта напісала на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" дырэктар камунікацый кампаніі "Сістэм Кэпітал Менеджмент" Наталля Емчанка.

"Паўгадзіны таму на стадыён каля 63-й школы ў Данецку (каля аэрапорта) трапіў снарад. Пра гэта паведаміў нам толькі што валанцёр Гуманітарнага штаба "Дапаможам", які быў побач - адрасная дастаўка. У гэты час на стадыёне былі дзеці. Шмат. Зараз дзяцей заносяць у школу і чакаюць хуткіх. Паводле інфармацыі ад нашага чалавека - ёсць загінулыя: і дзеці, і дарослыя", - напісала яна.

Апошнія навіны