BE RU EN

Кошт нафты Brent абваліўся да чатырохгадовага мінімуму

  • 5.11.2014, 18:00

На міжкантынентальнай біржы Futures кошт барэля Brent склаў $81,64, што з'яўляецца мінімумам з 27 кастрычніка 2010 года.

Паўночнамарская нафта Brent падчас таргоў на міжкантынентальнай біржы Futures упершыню за чатыры гады ўпала ніжэй за $82 за барэль, піша "РБК-Україна".

Падчас сённяшніх таргоў кошт барэля склаў $81,64, што з'яўляецца самым нізкім паказчыкам з 27 кастрычніка 2010 года.

Кошт барэля тэхаскай нафты (WTI) з пастаўкай у снежні перасек псіхалагічную адзнаку ў $80 і каштуе каля $76 за барэль. Кошт нафты Brent ужо наблізіўся да крытычнага ўзроўню ў $82 за барэль.

Апошнія навіны