«Не кармі акупанта»: украінцаў заклікалі да байкоту Ашчадбанка РФ
- 5.11.2014, 15:26
Ва Украіне працягваюцца акцыі з заклікам байкатаваць расейскія прадукты, тавары і паслугі.
Адна з іх прайшла ў Чарнаўцах. Над будынкам філіяла расейскага «Ашчадбанка» вывесілі банэр з заклікам байкатаваць гэтую фінустанову і забраць свае ўклады з банка. Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісаў актывіст Аляксей Ігнацьеў.
«Не кармі акупантаў! Забяры свае грошы, пакуль не позна!» - Заклікаюць актывісты ўкраінцаў.
Нагадаем, ва Украіне з вясны 2014 працягваецца кампанія, якая заклікае да байкоту расейскіх тавараў і ўстаноў.