BE RU EN

БНК вядзе перамовы аб экспарце мазуту праз Клайпеду

  • 5.11.2014, 10:27

«Беларуская нафтавая кампанія» вядзе перамовы аб экспарце мазуту праз Клайпедскі марскі порт.

Пра гэта заявіла прадстаўнік аператара тэрмінала нафтапрадуктаў Klaipedos nafta І.Мілінене, піша RuBaltic.

«Магу пацвердзіць, што паміж Klaipedos nafta і БНК ідуць перамовы», - сказала яна.

Раней, не называючы канкрэтную кампанію, інфармацыю пра цікавасць беларускіх вытворцаў да магутнасцяў Клайпедскага порта агучыў прэм'ер Літвы Альгірдас Буткявічус, які знаходзіцца цяпер у Магілёве на беларуска-літоўскім форуме.

«Пакуль ідуць перамовы, якія зацягнуліся, з нагоды нафтапрадуктаў - пастаўкі мазуту з Беларусі, і беларускі прэм'ер вельмі зацікаўлены ў тым, каб Літва знайшла вялікія магчымасці для таго, каб частка мазуту была накіраваная праз Клайпедскі порт бо цяпер у кампаніі Klaipedos nafta ужо падпісаныя дамовы з Litasko і Orlen Lietuva, а хацела б прыйсці яшчэ адна кампанія», - распавёў кіраўнік літоўскага ўрада ў інтэрв'ю радыёстанцыі LRT.

Адзначым, што інфармацыя аб перамовах БНК з Klaipedos nafta на прадмет павелічэння перавалкі мазуту была яшчэ ў чэрвені агучана кіраўніком літоўскай кампаніі Рокас Масюліс.

Раней, дачка БТК «Трансхема» паспяхова супрацоўнічала з Klaipedos nafta, паставіўшы ў 2011-2012 гадах 60 тыс тон мазуту Shell ў рамках праграмы FOB Клайпеда.

Апошнія навіны