BE RU EN

Дарадца FIFA: Цемнаскурыя гульцы могуць байкатаваць ЧС у Расеі

  • 5.11.2014, 10:06

Цемнаскурыя футбалісты могуць адмовіцца ад удзелу ў Чэмпіянаце свету 2018 года.

Пра гэта заявіў дарадца FIFA у барацьбе з расізмам Токіо Сэксвэйл, піша «Прессбол».

«У Маскве ёсць пэўныя раёны, дзе небяспечна знаходзіцца цемнаскурым. Ёсць пагроза, што цемнаскурыя гульцы адмовяцца ехаць на ЧС-2018. Расею могуць байкатаваць праз тое, што людзі могуць страціць упэўненасць у РФС», - заявіў спартыўны чыноўнік.

Апошнія навіны