BE RU EN

Парэчанкаву ў Маскве ўручылі каларадскіх жукоў і пісталет

  • 5.11.2014, 9:45

Сімвалічная акцыя прайшла на прэм'еры спектакля з удзелам актора.

Такім чынам адна з глядачак выказала Міхаілу Парэчанкаву сваё абурэнне праз стральбу ў Данецкім аэрапорце. Самаробная парадыйная ўзнагарода з выявай каларадскіх жукоў і цацачная зброя паляцела на сцэну, калі акторы выйшлі на паклоны пасля прэм'еры спектакля «Трамвай «Жадання», паведамляе «Эхо Москвы».

Гэта была антывайсковая акцыя сябра руху «Майдан без межаў» Кацярыны Мальдон - сама яна, па звестках выдання, спрабавала патрапіць на сцэну, але яе не пусціла ахова. Тым не менш, яна апынулася ў першым шэрагу, кінула медаль і пісталет да ног Міхаіла Парачэнкава і абмянялася з акторам парай слоў, піша Grani.ru.

Сама Мальдон распавяла, што пасля гэтай акцыі сутыкнулася з варожай рэакцыяй некаторых гледачоў. З яе заплечніка, нібыта, спрабавалі сарваць жоўта-блакітную стужку. Некаторыя з прысутных у зале наадварот, на сцвярджэнне актывісткі, выказалі ёй падтрымку. Аб рэакцыі аховы тэатра не паведамляецца. Вядома, што глядачку не затрымалі.

Заклікі праводзіць акцыі супраць Міхаіла Парэчанкава з'явіліся ў сацыяльных сетках пасля таго, як актор адкрыў агонь з буйнакалібернага кулямёта з пазіцый сепаратыстаў у Данецкім аэрапорце. На скандальным відэазапісу ён кіраваўся рэкамендацыямі байца, які тлумачыў, як дакладней прыцэліцца ва ўкраінскіх сілавікоў.

Сам Парэчанкаў пасля сцвярджаў, што гэта былі пастановачныя кадры.

Апошнія навіны