BE RU EN

Кевін Спэйсі зняўся для гульні Call of Duty

  • 5.11.2014, 9:26

Актор Кевін Спэйсі сыграў галоўнага антаганіста у гульні Call of Duty: Advanced Warfare, што рыхтуецца да выхаду.

Пра гэта амерыканскі актор распавёў у інтэрв'ю The Guardian, піша gazeta.ru.

«Увесь твой твар пакрываюць датчыкамі, апранаюць на цябе чорны касцюм, шлем і свецяць табе ў вочы. «Зрабі гэта, пастой на гэтых скрынках, на гэтай пустой сцэне, пакладзі руку на шост так, як быццам кудысьці караскаешся, прайдзі па іншых скрынках, сядзь на крэсла і прачытай свае словы». А глядзіш на экран, на якім яны ствараюць сусвет, - а ты там стаіш ў гелікоптэры, скачаш з яго ў джып і з'яжджаеш прэч. Якога чорта! Як далёка я ад майго тэатра «Олд Вік» і яго аўдыторыі!» - падзяліўся досведам Кевін Спэйсі.

Гульня Call of Duty: Advanced Warfare выходзіць 4 лістапада 2014.

Апошнія навіны