BE RU EN

Група з 14 чалавек крала бетон з будоўляў у Менску

  • 5.11.2014, 9:07

Скрадзеныя сумесі прадавалі прыватным асобам.

Расследуецца справа аб буйным крадзяжы бетонных сумесяў арганізаванай групай у Менску - ужо высветлена больш за 35 фактаў. Паводле крымінальнай справе праходзяць 14 чалавек - гэта кіроўцы, аператары, майстры і іншыя работнікі будтрэстаў Менска. Прычыненая шкода на блізу 300 млн рублёў, праўда, яе ўжо цалкам пакрылі, паведамляе БелаПАН.

Галоўны фігурант справы - кіроўца бетонамяшалкі, які перыядычна вывозіў бетон, а астатнія ўдзельнікі групы спісвалі сумесі. Скрадзены бетон потым прадавалі прыватным асобам.

Апошнія навіны