Аляксандр Рыбак сабраў у Беларусі жаночы гурт для «Еўрабачання»
- 4.11.2014, 21:44
Аляксандр Рыбак прыме ўдзел у адборы на "Еўрабачанне" ў якасці прадзюсера.
Нарвежскі артыст з беларускімі каранямі, пераможца "Еўрабачання-2009" Аляксандр Рыбак вырашыў прыняць удзел у беларускім нацыянальным адборы на "Еўрабачанне" з песняй, для выканання якой падабраў гурт сярод вакалістак, паведамляе БелТА.
Артыст прыязджаў у Беларусь, каб арганізаваць кастынгі ў абласных гарадах. Вынікі праслухванняў сталі вядомыя 4 лістапада.
Песню "My accent" выканаюць жыхаркі Менска Таццяна Стахоўская і Ганна Рай, Вікторыя Назарко з Гародні, гамяльчанка Таісія Серыкава і Марына Путнікава з горада Горкі. Дзяўчаты хутка пачнуць рэпетыцыі песні.
Музыка спадзяецца, што беларускі, якія ўвайшлі ў новы гурт, пацешаць не толькі сваю краіну, але і Еўропу.
Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2015" пройдзе ў Вене.