BE RU EN

Славакія гатовая пастаўляць ва Украіну больш газу

  • 4.11.2014, 20:20

Славакія заявіла пра гатоўнасць павялічыць магутнасць рэверсу ва Украіну.

Пасол Славакіі ва Украіне Юрый Сівачэк дапускае пашырэнне газатранспартных магутнасцей на мяжы Славакіі з Украінай у выпадку наяўнасці рэсурсу газу.

Пра гэта ён сказаў на прэс-канферэнцыі, паведамляюць Украінскія навіны.

"Што тычыцца пашырэння аб'ёмаў (паставак газу)... Я думаю, мы адкрытыя, адкрытыя да таго часу, пакуль (у нас) будзе дастаткова газу, каб ім гандляваць", - сказаў пасол.

Ён дадаў, што лічыць працяглым праект рэверсу газу, паколькі ён эканамічна выгадны.

"Рэверс працуе, нягледзячы на ні на што. І я ўпэўнены, што ён будзе працаваць... таму што ён грунтуецца на інтарэсах кампаній, а не палітыкаў", - сказаў Сівачэк.

Ён падкрэсліў, што Славакія не мае намеру пераглядаць рашэнне аб рэверсе газу ва Украіну, нягледзячы на моцную інфармацыйную вайну, а таксама скарачэнне аб'ёмаў паставак газу Расеяй у Славакію.

Газаправод, бягучая праектная магутнасць якога складае каля 27 млн. куб. м у дзень (каля 10 млрд. куб. м у год), быў афіцыйна запушчаны ў эксплуатацыю ў верасні 2014 года.

Пры гэтым 18 кастрычніка быў дасягнуты новы рэкорд загрузкі газаправода: Украіна атрымала 27,6 млн. куб. м газу з тэрыторыі Славакіі. У верасні Украіна імпартавала праз Славакію, паводле папярэдніх звестак, парадку 778,5 млн. куб. м прыроднага газу.

Апошнія навіны