У ЗША васьмігадовы хлопчык сабраў амаль $1 мільён для хворага сябра
- 4.11.2014, 17:30
У ЗША васьмігадовы Дылан Сігел сабраў амаль $1 млн для сябра Джоны Пурназарана, які пакутуе ад рэдкага генетычнага захворвання.
Пра гэта паведамляе Fox News.
Сігел напісаў кнігу «Шакаладны батончык», герой якой марыць, што яго словы і малюнкі дапамогуць знайсці лекі для найлепшага сябра і змяніць свет. Удакладняецца, што для аўтара «шакаладны батончык» азначае «надзвычайны», піша «Газета.Ru».
Кнігу выпусцілі ў 2012 годзе, і да цяперашняга часу ўдалося сабраць больш за $900 тысяч. «Я такі, такі, такі шчаслівы, што змог дапамагчы майму сябру», - прызнаўся Сігел.
Сігел, Пурназаран (у яго хвароба Гірке) і навучэнцы з Лос-Анджэлесу Wise Elementary School адсвяткавалі двухгоддзе кнігі ў мінулую нядзелю. Дылан і Джона чыталі ўрыўкі з «Шакаладнага батончыка», фатаграфаваліся і раздавалі аўтографы.
Атрыманыя ад продажу кнігі сродкі перадаюцца Універсітэту Фларыды, дзе праводзіцца даследаванне, мэта якога - знайсці лекі ад хваробы, ад якой пакутуе Пурназаран.