BE RU EN

Дыпламаты краін ЕЗ і ЗША наведалі Курапаты

  • 4.11.2014, 16:14

Дыпламаты ўсклалі кветкі ля мемарыяльных знакаў.

Сёння, 4 лістапада, кіраўнікі размешчаных у Менску дыпламатычных місій краін Еўрапейскага Звяза, а таксама Часовы павераны ў справах Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь, наведалі Курапаты і ўрочышча Благаўшчына, масавыя могілкі ахвяраў таталітарных рэжымаў ХХ стагоддзя, піша БелаПАН.

Дыпламаты традыцыйна наведваюць гэтыя месцы ў Дзень памінання продкаў, каб аддаць даніну павагі памяці ахвяраў.

У Курапатах дыпламаты ўсклалі кветкі ля мемарыяльных знакаў, у тым ліку каля Крыжа памяці і на пагорку каля валуна, якім пазначана месца, абранае ўрадам Беларусі для ўзвядзення мемарыяла, які ўвекавечыў бы памяць пра трагічныя лёсы людзей, забітых і пахаваных там.

Апошнія навіны