BE RU EN

Лукашэнка едзе ў Магілёў?

  • 4.11.2014, 15:11

На прадпрыемствах Магілёўскага раёна рыхтуюцца да прыезду дыктатара.

Пра гэта піша чытач charter97.org Раман.

«5 лістапада ў Магілёў прыязджае Лукашэнка. На «Пратасе» пад Магілёвам усе працуюць: нанеслі новую разметку, кладуць бардзюры, прыбіраюць лісце. Парадак, як ніколі! Паказуха...», - піша ён.

Нагадаем, экстранае навядзенне парадку да прыезду дыктатара - звычайнае становішча рэчаў у Беларусі, нядаўна з падобным аўралам сутыкнуліся ў Віцебску.

Апошнія навіны