BE RU EN

Кошт нафты Brent абрынуўся да $82

  • 4.11.2014, 14:40

Кошт снежаньскіх ф'ючэрсаў на барэль Brent сёння абрынуўся больш чым на 2,5% - да $82,09 падчас таргоў у Лондане.

У апошні раз нафта паўночнаморскіх гатункаў была таннейшай за гэтую адзнаку 27 кастрычніка 2010, калі каціроўкі апускаліся да $81,85 за барэль, піша InfoResist.

У той жа час, барэль тэхаскай нафты маркі WTI таргаваўся сёння практычна па $76, што таксама пабіла 4-х гадовы рэкорд.

Як заяўляюць экспэрты, такое рэзкае падзенне кошту на чорнае золата абумоўлена інфармацыяй пра тое, што Сірыя знізіла цэны для пакупнікоў у ЗША.

Занепакоенасць з нагоды паслаблення сусветнага попыту, а таксама прыкметы таго, што Арганізацыя краін-экспарцёраў нафты не будзе скарачаць вытворчасць для падтрымкі нафтавых катыровак, таксама ціснуць у апошнія тыдні.

Апошнія навіны