BE RU EN

Гендырэктара скандальнага «Аблічча» пакінулі ў калоніі

  • 4.11.2014, 14:27

Кіраўніку фірмы трэба будзе правесці восем гадоў у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Прысуд Берасцейскага абласнога суда паводле крымінальнай справы ў дачыненні да былога гендырэктара ТАА «Аблічча» пакінуты без зменаў. Суд абавязаў абвінавачанага выплаціць маёмасную шкоду, нанесеную ТАА «Аблічча», у памеры 1343306900 рублёў, дзяржпадатак у памеры 67165300 рублёў і абавязаў выплаціць дзесяці пацярпелым па 20 мільёнаў кампенсацыі маральнай шкоды, піша БелаПАН.

Нагадаем, Берасцейскі абласны суд раней пастанавіў канфіскаваць усю маёмасць Мікалая Клімука, а таксама на пяць гадоў пазбавіў яго права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў.

Ён быў затрыманы 16 траўня 2014 года.

Падчас праведзеных следчых дзеянняў і аператыўных мерапрыемстваў устаноўлены факты парушэння заканадаўства ў сферы долевага будаўніцтва. Так, грашовыя сродкі ад грамадзян для аплаты будаўніцтва кватэр прымаліся Клімуком неабгрунтавана. Выяўленыя факты нямэтавага выкарыстання грашовых сродкаў грамадзян.

Супрацьпраўныя дзеянні Клімука пацягнулі прычыненне шкоды грамадзянам у асабліва буйным памеры, а таксама нанеслі істотную шкоду правам і законным інтарэсам дольнікаў.

Апошнія навіны