BE RU EN

Канюк распавёў «палатачнікам», як змагацца з «дармаедамі»

  • 4.11.2014, 14:43

Пры барацьбе з «дармаедствам» галоўнае - прымусіць працаваць людзей, што боўтаюцца без працы, заявіў генпракурор.

Пра гэта генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк заявіў сёння журналістам, выступаючы ў «палатцы», паведамляе БелТА.

«Галоўнае - прымусіць працаваць тых, хто боўтаецца і нічога не робіць. Гэта самая галоўная праблема. Гэта вельмі цяжка зрабіць», - падкрэсліў Аляксандр Канюк.

Генпракурор адзначыў: «дармаеды - гэта тыя, хто не працуюць. Вядома, гэта і тыя, хто не плаціць падаткі. Чаму я ці вы павінны аплачваць вучобу або медыцынскія паслугі для чалавека, які, атрымліваецца, ніякага дачынення да нашай дзяржавы не мае? Але у плане падаткаў мы разбіраемся. Галоўнае - прымусіць працаваць тых, хто з'яўляецца дармаедам у прамым сэнсе гэтага слова».

Апошнія навіны