Сямейныя дзіцячыя сады ў шматпавярхоўках узаконілі
- 4.11.2014, 12:45
Дзіцячыя сады з гуртамі кароткачасовага знаходжання (ад 2 да 7 гадзін) у жылых дамах ўзаконілі.
З 10 лістапада ўваходзіць ў дзеянне пастанова Міністэрства аховы здароўя, якая дазваляе дзіцячым садам размяшчацца на першых паверхах звычайных шматпавярховак. Яна ўносіць змены ў Санітарныя нормы і правілы «Патрабаванні для ўстаноў дашкольнай адукацыі» ад 25 студзеня 2013 года.
«На першых паверхах ў жылых памяшканнях жыллёвага фонду (катэджнай забудовы) можа адчыняцца група з кароткачасовым знаходжаннем дзяцей з колькасцю выхаванцаў не больш за 12 ва ўзросце ад 3 да 7 гадоў», - гаворыцца ў пастанове.
Пры гэтым сямейны дзіцячы сад павінен быць абсталяваны асобным ад жылога будынка (за выключэннем катэджа) вонкавым уваходам з тамбурам.
Для сямейнага садка неабходная выдзеленая гульнявая пляцоўка на прыдамавой тэрыторыі. Такі дзіцячы сад павінен арганізаваць медыцынскае абслугоўванне, напрыклад, на дамове з арганізацыяй аховы здароўя.
Установа абавязана мець пэўны набор абсталяваных памяшканняў. Напрыклад, пакой для часовага знаходжання захварэлага дзіцяці.
На групу з знаходжаннем дзяцей ад 2 да 4 гадзін дастаткова туалета з адным унітазам, ваннай ці душам і ўмывальнік на 6 выхаванцаў. Дапускаецца выкарыстанне туалета і мыйнага пакоя работнікамі групы. Наяўнасць спальні абавязковая толькі для 4-7-часовых груп знаходжання.