BE RU EN

Польскі дальнабойнік «праспаў» 200 літраў дызпаліва ў Лунінецкім раёне

  • 30.11.2014, 20:14

У Лунінецкі РАУС звярнуўся 33-гадовы кіроўца, які, начуючы на стаянцы, выявіў раніцай прапажу дызпаліва з бака свайго аўтамабіля.

Як адзначыў начальнік другога следчага аддзялення Лунінецкага райаддзела Следчага камітэта Сяргей Завадскі, кіроўца з Люблінскага ваяводства Рэспублікі Польшча паведаміў, што з 03:00 да 10:00 невядомы, сарваўшы крышку, з паліўнага бака аўтамабіля, які стаяў ля АЗС ля в. Лахва, выкраў 202 літра дызпаліва, піша media-polesye.by.

Выкрадзенае ацэньваецца больш чым на 2 млн рублёў. Лунінецкім райаддзелам СК распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт.205 «Крадзеж». Праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні.

Апошнія навіны