Пілоты Lufthansa зноў абвясцілі страйк
- 30.11.2014, 18:49
Прафсаюз пілотаў нямецкай авіякампаніі прыняў пастанову пра страйк у панядзелак і аўторак.
Будуць адмененыя рэйсы на кароткія і сярэднія адлегласці з 11:00 паводле Грынвічу (14:00 паводле менскага часу) панядзелка да 22:59 паводле Грынвічу аўторка (0:59 серады паводле менскага часу), піша «Інтэрфакс».
Рэйсы на вялікія адлегласці будуць адмененыя ў аўторак з 02:00 паводле Грынвічу (05:00 паводле Менску) да 22:59 паводле Грынвіча аўторка (0:59 паводле Менску серады).
Пілоты патрабуюць павялічыць выплаты пры выхадзе на пенсію, пакуль што перамовы, якія вядуцца на гэтую тэму з кіраўніцтвам авіякампаніі, поспеху не прынеслі.