BE RU EN

Канадская журналістка: Разам з канвоем у Данецк уехала шэсць адзінак вайсковай тэхнікі

  • 30.11.2014, 18:51

Тэхніка, сярод якой журналістка Крысціна Ёваноўскі заўважыла БТР і грузавік з баявікамі, не мела ніякіх апазнавальных знакаў.

Канадская журналістка Крысціна Ёваноўскі заўважыла ў цэнтры Данецка вайсковую тэхніку, якая ехала побач з гуманітарным канвоем з Расеі. Пра гэта яна паведаміла ў сваім Twitter.

Са слоў журналісткі, яна не заўважыла на тэхніцы якіх-небудзь сцягоў або эмблем. Тэхніка ў складзе шасці адзінак ехала на некаторым аддаленні ад расейскіх белых «Камазаў», піша gordonua.com.

На адной з фатаграфій журналісткі бачны БТР, які, з яе слоў, ехаў па цэнтры горада.

Акрамя таго, яна сцвярджае, што бачыла побач з БТРам грузавік з людзьмі, які пасля завярнуў на іншую дарогу.

У нядзелю раніцай, 30 лістапада, Расея здзейсніла чарговы несанкцыянаваны ўвоз нейкай «гуманітарнай дапамогі» на тэрыторыю, падкантрольную тэрарыстам. У Луганск даставяць больш за 400 тон грузаў і звыш 800 тон - у Данецк. Міжнародны Чырвоны Крыж не ўдзельнічаў у афармленні расейскага «гуманітарнай дапамогі».

Апошнія навіны